Сумная навіна. Сёння сышоў з жыцця саліст легендарнага ансамбля "Песняры" Леанід Барткевіч. Выканаўцу хітоў "Александрына", "Беларусь", "Бярозавы сок", "Вераніка" быў 71 год. Спачуванні родным і блізкім заслужанага артыста Беларусі накіраваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Барткевіч увайшоў у залаты састаў калектыву, які атрымаў сусветную славу. "Песняроў" называлі ўварваннем рускага рока, ім апладзіравалі стоячы.
У апошнія дні Леанід Барткевіч знаходзіўся ў рэанімацыі 3-й бальніцы Мінска. Стары дыягназ "цукровы дыябет" даў ускладненне на ныркі. Легендарны вакаліст пакінуў яркі след у гісторыі беларускай музыкі.
Кадры пры жыцці песняра і ўспаміны калегаў сабрала Ніна Мажэйка.
Сышоў з жыцця саліст легендарнага ансамбля "Песняры" Леанід Барткевіч
13 апреля 2021













