Пайшоў з жыцця Шарль Азнавур

1 октября 2018

Сумная навіна прыйшла з Францыі: пайшоў з жыцця Шарль Азнавур. Яму было 94 гады. Летам артыст адмяніў канцэрты з-за пералому рукі пасля падзення. Азнавур нарадзіўся ў Парыжы ў армянскай сям'і. За сваю кар'еру ён прадаў больш за 100 мільёнаў запісаў у 80 краінах свету. Яго называлі французскім Фрэнкам Сінатрам. У канцы 90-х па выніках апытання часопіса "Тайм" і тэлеканала Сі-эн-эн ён быў прызнаны лепшым эстрадным выканаўцам XX стагоддзя.