Пайшоў з жыцця народны артыст Беларусі Сяргей Журавель

14 августа 2015

Журботная навіна прыйшла з Купалаўскага тэатра. Пайшоў з жыцця народны артыст Беларусі Сяргей Журавель. Яму быў 61 год. Акцёр сыграў мноства запамінальных роляў - Несцерка, Тарцюф, П'ер Брашан у "Вячэры з прыдуркам". Апошняя тэатральная праца - роля Яцэка Сапліцы ў "Пане Тадэвушы". 

Сяргей Журавель нарадзіўся ў Мінску. Скончыў беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Кар'еру пачаў у Тэатры юнага гледача, шмат гадоў працаваў у Моладзевым. У трупе Купалаўскага артыст з 2009 года. Яму пакараліся не толькі тэатральныя падмосткі. Акцёр зняўся больш чым у 60 фільмах як беларускай, так і сумеснай з расійскай кінавытворчасці. 

Развітанне з народным артыстам пройдзе ў панядзелак 17 жніўня на сцэне Купалаўскага тэатра. Пахаваюць акцёра на Усходніх могілках.