Сумная навіна прыйшла з Масквы. Сёння не стала савецкага акцёра - легендарнага Андрэя Мягкова. Папярэдняя прычына смерці - вострая сардэчная недастатковасць. Народнаму артысту РСФР было 82 гады. Нарадзіўся ён у Ленінградзе, дзіцем перажыў блакаду. Скончыў хіміка-тэхналагічны інстытут і нават некаторы час працаваў у Інстытуце пластычных мас. Але тэатр яго паглынуў. Пасля заканчэння школы-студыі ММАТ прыйшоў на службу ў тэатр "Сучаснік". Вядомым Мягкова зрабілі фільмы Разанава "Іронія лёсу, або З лёгкай парай", "Службовы раман", за які акцёр атрымаў Дзяржпрэмію СССР.
Таксама Андрэй Мягкоў напісаў некалькі дэтэктыўных раманаў, захапляўся партрэтным жывапісам. Апошнім часам вёў адасоблены лад жыцця, не здымаўся і не даваў інтэрв'ю.
Пайшоў з жыцця легендарны акцёр Андрэй Мягкоў
18 февраля 2021













