Сумная навіна сёння прыйшла са свету літаратуры. На 84-м годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі пісьменнік Іван Пташнікаў - заслужаны работнік культуры, член Саюза пісьменнікаў БССР, рэдактар часопісаў "Маладосць" і "Полымя". Іван Пташнікаў быў выбітным празаікам, тонкім пейзажыстам, які валодаў багаццем жывой народнай мовы. Яго пяру належаць раманы "Чакай у далёкіх Грынях", "Мсціжы", аповесць "Тартак", зборнік апавяданняў "Зерне падае не на камень". Многія творы Пташнікава перакладзеныя на рускую і іншыя мовы, што, без сумнення, сведчыць аб яго прызнанні. А ўзнагароджанне медалём Францыска Скарыны і званне лаўрэата Дзяржпрэміі БССР імя Якуба Коласа яшчэ раз падкрэсліваюць яго асаблівасць сярод іншых пісьменнікаў.
Пайшоў з жыцця вядомы беларускі пісьменнік Іван Пташнікаў
29 июля 2016













