Сышоў з жыцця вядомы акцёр тэатра і кіно Іван Мацкевіч

11 декабря 2017

Сумная навіна прыйшла напярэдадні. На 71-м годзе памёр вядомы акцёр тэатра і кіно Іван Мацкевіч. Аб тым, што заслужанага артыста не стала, паведамілі на афіцыйным сайце Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Горкага, у якім Мацкевіч служыў з 96-га года. Летам Іван Іванавіч выканаў адну з галоўных роляў у спектаклі "Падводнікі". Шмат акцёр іграў і ў кіно - на яго рахунку каля 100 карцін. Яго ролі ў фільмах "Хлеб пахне порахам", "Вазьму твой боль", "Казка пра Зорнага хлопчыка" сталі класікай.