Сядзібы, палацы і цэрквы Беларусі - вачамі дзяцей

9 августа 2018

Сёння Нацыянальны гістарычны музей запрашае на адкрыццё выставы карцін у Годзе малой радзімы. Выпускнікі мастацкай школы Слуцка натхніліся фатаграфіямі мастака і дызайнера Уладзіміра Цвірко і падрыхтавалі візуальную экскурсію па архітэктурных помніках краіны.

У палотнах, а іх у экспазіцыі некалькі дзясяткаў, - руіны Смалянскага замка, сядзіба Мураўскіх пад Нясвіжам і сакральныя будынкі 19 стагоддзя. Дзіцячыя працы выкананыя ў складанай тэхніцы акварэллю і акрылавай крэйдай.