Унікальны праект стрыт-арта стартаваў у Магілёве

6 июня 2013
Ён упрыгожыць культурную сталіцу СНД. Першым удзельнікам стаў віцебскі мастак Максім Самасевіч. Яго ўрбаністычнае палатно гісторыі ў стылі графіці з'явілася на адной са сцен мясцовай фабрыкі. Дарэчы, працаваў мастак без ганарару, а на свой імідж.
Гэтае палатно стала першым у рамках праекта З павагай да мінулага - з гонарам да будучыні. У гэтым месяцы ў Магілёў з'едуцца графітысты з усёй краіны.