Унікальны па маштабе канцэрт. Трыа аркестраў Беларусі ўз'ядналіся на адной сцэне

24 октября 2019

У гэтыя хвіліны ў Белдзяржфілармоніі праходзіць унікальны па маштабе канцэрт. Упершыню  трыа аркестраў Беларусі ўз'ядналіся на адной сцэне. Больш за 300 музыкантаў з прэзідэнцкага, сімфанічнага і студэнцкага духавага калектываў выступаюць на гала-канцэрце ў гонар юбілею кампазітара і народнага артыста СССР  Яўгена Глебава.
Знакаміты дырыжор выкладаў у кансерваторыі і выпусціў больш за 40 таленавітых артыстаў. Сярод вучняў  Леанід Захлеўны і Ядвіга Паплаўская. За 50 гадоў у музыцы  ён напісаў сімфоніі, кантаты і араторыі, якія сёння сталі класікай беларускай музыкі. А яшчэ ў музычнай скарбонцы  звыш трох дзясяткаў саўндтрэкаў для савецкага кіно. Менавіта ў аркестравай аранжыроўцы Глебава  пасля распаду Савецкага Саюза стаў гучаць гімн нашай краіны. Яго сачыненні знаходзілі слухача і за межамі краіны. Сусветная прэм'ера яго "Маленькага прынца" адбылася ў Хельсінкі, а балет "Альпійская балада"  стаў лаўрэатам Усесаюзнага конкурсу музычных спектакляў. 
Усяго ў канцэрце прагучыць больш за 30 партытур ад сімфанічных паэм і апафеозу з балета "Мара"  да музыкі да фільмаў "Саша-Сашачка" і "Вясновая казка".