Унікальны экспанат. Касцяная фігурка шахматнага караля XIII стагоддзя прадстаўлена ў Брэсце

25 февраля 2019

Усяго тыдзень ёсць у жыхароў і гасцей Брэста, каб убачыць унікальны экспанат: касцяную фігурку шахматнага караля пачатку XIII стагоддзя. Знойдзена яна пры раскопках старажытнага Бярэсьця. Спецыяльна да тысячагоддзя горада   краязнаўчы музей падрыхтаваў праект "12 артэфактаў". Кожны месяц з фондаў экспануюцца найбольш каштоўныя прадметы, звязаныя з гісторыяй і культурнай спадчынай абласнога цэнтра. Шахматны кароль - гэта ўжо другі артэфакт.

Аляксандр Башкоў, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна:

"Гэта вялікая скарбніца матэрыялаў, якія з'яўляюцца шэдэўрамі культуры Беларусі і сумежных тэрыторый, пачынаючы ад глыбокага Сярэднявечча да 19 стагоддзя. Тут ёсць стрыжань, вакол якога ствараецца цэлая гісторыя. У дадзеным выпадку, гэта пэўны прадмет".

На тэрыторыі сучаснай Беларусі падчас раскопак было знойдзена 70 шахматных фігур і толькі 4 з іх выяўленчыя. Гэта значыць адлюстроўваюць рэальных людзей і даюць прадстаўленне аб стылі сярэднявечнай эпохі.