Унікальны абраз XVII стагоддзя экспануецца на выставе ў Гомелі

19 октября 2017

"Багародзіца з немаўлём", напісаная ў традыцыях італьянскага Рэнесансу, была знойдзена ў адной з вёсак Буда-Кашалёўскага раёна. Пасля агляду рэстаўратары выявілі пад верхнім слоем фарбы старажытны жывапіс. А на рэнтгенаўскім здымку стала відаць, што абраз быў прастрэлены шротам. На экспазіцыі ў філіяле Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый імя Шклярова дэманструецца не толькі вобраз Багародзіцы пасля рэстаўрацыі, але і фота ўсіх працэсаў рэстаўрацыі, а таксама інструменты і матэрыялы, з дапамогай якіх аднаўляюць старажытны жывапіс.