Памёр савецкі і эстонскі акцёр Лембіт Ульфсак

23 марта 2017

Народнаму артысту было 70 гадоў. Ульфсак вядомы ролямі ў фільмах "Легенда аб Цілі", "Мэры Попінс, да пабачэння", "ТАСС упаўнаважаны заявіць", "У пошуках капітана Гранта". Адна з апошніх кінастужак - драма "Мандарыны" грузінскага рэжысёра Зазы Урушадзэ - у 2015 годзе была вылучана на "Оскар" і "Залаты глобус" .