Сумная навіна прыйшла з Расіі - памёр Уладзімір Коранеў, знакаміты чалавек-амфібія. Акцёру было 80 гадоў. Прычынай смерці стаў каранавірус. Народны артыст Расіі нарадзіўся 20 чэрвеня 1940 года. Вучыўся ў інстытуце тэатральнага мастацтва. Яшчэ студэнтам атрымаў ролю, якая стала па-сапраўднаму зорнай, у фільме Уладзіміра Чабатарова "Чалавек-амфібія". Пасля выхаду карціны, якая стала лідарам савецкага кінапракату ў 1962 годзе, Коранеў стаў вядомы на ўсю краіну. Усяго на рахунку артыста каля 30 роляў у кіно і дзясяткі - у тэатры.
Памёр народны артыст Расіі Уладзімір Коранеў
2 января 2021













