Памёр народны артыст Беларусі Аўгуст Мілаванаў

19 июля 2019

Сумная навіна са свету культуры. Сёння не стала народнага артыста Беларусі Аўгуста Мілаванава. Купалавец пайшоў з жыцця ў 82 гады. Ён нарадзіўся ў Сталінградзе. Скончыў акцёрскі факультэт нашага Тэатральна-мастацкага інстытута. Служыў у Валгаградскім абласным тэатры, затым вярнуўся ў Беларусь і некалькі сезонаў выходзіў на сцэну Тэатра імя Коласа ў Віцебску. А з 1962 года артыст аддана служыў галоўнаму драматычнаму тэатру краіны - Купалаўскаму. Развітанне з Аўгустам Мілаванавым пройдзе на галоўнай сцэне тэатра.