Памёр легендарны рэжысёр Марк Захараў

28 сентября 2019

Сумная навіна прыйшла сёння з Масквы. На 86-м годзе жыцця не стала мастацкага кіраўніка тэатра "Ленкам" народнага артыста СССР Марка Захарава. Спачуванне накіраваў Прэзідэнт Беларусі. Развітанне з легендарным рэжысёрам адбудзецца 1 кастрычніка ў яго родным тэатры. Пахаваюць Марка Анатолевіча на Новадзявочых могілках.

Бліскучыя работы Марка Захарава сталі класікай савецкага кіно: "Дванаццаць крэслаў", "Той самы Мюнхаўзен", "Звычайны цуд", "Формула кахання". Ён таксама быў суаўтарам сцэнарыяў да фільмаў "Белае сонца пустыні", "Зорка чароўнага шчасця". Візітнай карткай рэжысёра ў тэатры стаў знакаміты спектакль "Юнона і Авось”.