Памёр акцёр Міхаіл Какшэнаў

5 июня 2020
Сумная навіна прыйшла з Масквы. Памёр акцёр Міхаіл Какшэнаў. Яму было 83 гады. За плячыма любімага акцёра, народнага артыста Расіі - больш як сотня фільмаў: "Самая абаяльная і прывабная", "Не можа быць", "На Дзерыбасаўскай добрае надвор'е", "Спортлато-82", "Белыя Росы". Вядома, што ў кастрычніку 2017 Міхаіл Какшэнаў перанёс інсульт. А пасля выхаду з бальніцы на публіцы акцёр ужо не з'яўляўся.