Вулічная музыка выйдзе за межы Верхняга горада

26 января 2017

У маі артыстам афіцыйна пададуць 12 пляцовак для сольных канцэртаў у падземных пераходах. Аб гэтым паведамілі ў галоўным ўпраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама. Новы праект «Музычная карта Мінска» ахопіць не толькі цэнтр горада, але і спальныя раёны, у прыватнасці, пераходы побач са станцыямі «Каменная Горка», «Малінаўка», «Магілёўская». Каб атрымаць дазвол на выступленне, музыкантам патрэбна пакінуць заяўку на сайце "пешаходка бел". У лютым там апублікуюць палажэнне з умовамі і падрабязную карту пляцовак. Дарэчы, гурты, якія зацікавяцца такой прапановай, запросяць выступіць 13 мая на фестывалі «Гукі вуліц». Гэта стане своеасаблівым праслухоўваннем, пасля якога журы выдасць дазвол ўвесь год выступаць на вуліцах Мінска.