Удзельніца танцавальнага Еўрабачання Яна Штангей залічана ў трупу Вялікага тэатра

21 ноября 2013
Белтэлерадыёкампанія, не толькі як галоўны медыяхолдынг краіны, але стартавая пляцоўка для ўзлёту маладых талентаў. Менш чым паўгода назад на першай кнопцы мы ўсёй краінай хварэлі за прадстаўніцу Беларусі на танцавальным Еўрабачанні Яну Штангей.

Выступленне 18-гадовай студэнткі Беларускага харэаграфічнага каледжа стала дэбютам Беларусі на адным з вядучых конкурсаў Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза. Тады наша Яна не толькі ўвайшла ў тройку лідараў галоўнага танцавальнага конкурсу Еўропы, але і зрабіла рашаючае ўражанне на будучых працадаўцаў з Вялікага тэатра Беларусі. Дзяўчыну проста з дзяржэкзаменаў залічылі ў трупу галоўнага музычнага тэатра краіны.

Зрэшты, гісторыя Яны з кожным днём усё больш становіцца падобнай на казку пра Папялушку. Наталля Бардзілоўская - падрабязней.


Удзел у конкурсе маладых танцораў Еўропы для Яны Штангей стаў лёсавызначальным. Балерына не толькі ўпэўніла еўрапейскую аўдыторыю ў сіле неўміручай класікі, не толькі здабыла эксклюзіўны сцэнічны вопыт і знаёмствы ў міжнародным харэаграфічным асяроддзі, але дзякуючы тэлепратэжу Белтэлерадыёкампаніі, дзяўчына здабыла вядомасць у сваёй краіне большую, чым іншыя народныя артысты. Проста з дзяржэкзаменаў харэаграфічнага каледжа ў свой штат яе забраў Вялікі тэатр.


Ёй бы ў балеце пра Папялушку станцаваць - кар'ерны ўзлёт 18-гадовай Яны Штангей больш паходзіць на казачную гісторыю. Праўда, замест крыштальнага чаравічка - шчаслівыя пуанты. Але сёння балерына, напярэдадні сольнага дэбюту і ў іншай казцы. Сем прыгажунь. Праз некалькі дзён на сцэне Вялікага. Наша Яна выйдзе ў ролі запалоненай прыгажуні.


Усходнюю казку на беларускай сцэне ставіць запрошаны расійскі рэжысёр. Яшчэ да пачатку пастаноўкі Юрый Пузакоў ведаў, што Яна сапраўдная еўравізійная дзіва і ў тройцы наймацнейшых. Дарэчы, тады ў Гданьску яна знаходзіла час рэпеціраваць і партыю ў Вітаўце. Не прайшло і тры месяцы, як беларуская трупа адкрыла Вітаўта. І вось - новая, кантрасная па музыцы, вобразнасці і харэаграфіі праца.


Вопытным салістам Вялікага - не прывыкаць, у тым ліку да ўсходняй драматургіі. У рэпертуары балета і Бахчысарайскі фантан, і Тамар, і Шахеразада. Але, разам з бывалымі танцоўшчыкамі - элегантны скачок са славянскага ў свет усходняга танца зрабіла і балетная дэбютантка, Яна Штангей.


Сёння ў сольнай партыі Славянкі на сцэне практычна ўвесь спектакль. Чатыры дзеянні, две гадзіны спектакля і… свае тэхнічныя і вобразныя задачы. Дарэчы, пасля прэм'еры Сямі прыгажунь дзяўчына ў складзе трупы Вялікага едзе ў гастрольны тур па Германіі. Будзе танцаваць Шчаўкунка і Лебядзінае возера.