У ЗЕНЫ прайшла першая рэпетыцыя на сцэне "Еўрабачання"

5 мая 2019

Беларуская прадстаўніца і яе каманда правялі тры прагоны на галоўнай пляцоўцы конкурсу ў Expo Tel Aviv . Гэта першая афіцыйная прэзентацыя нумара нашай спявачкі. Яго паставіў украінскі рэжысёр і харэограф Андрэй Цар. Нагадаем, прадстаўніца Беларусі выступіць у першым паўфінале 14 мая пад нумарам 8. Сёння ж у графіку дэлегацыі экскурсія ў Іерусалім.