Ля помніка Максіму Багдановічу праходзіць літаратурная акцыя "Расцем разам з Максімам"

9 декабря 2016

Сёння Беларусь адзначае 125 гадоў са дня нараджэння класіка нашай літаратуры Максіма Багдановіча. Святочныя мерапрыемствы разгарнуліся па ўсёй краіне, цэнтрам урачыстасцяў, вядома, стала сталіца. І ў гэтыя хвіліны ў Мінску ляпомніка паэту праходзіць літаратурная акцыя "Расцём разам з Максімам".

Наш карэспандэнт Ніна Мажэйка гатовая выйсці на сувязь са студыяй (прамое ўключэнне). Тут, на плошчы Парыжскай камуны, ўжо амаль гадзіну гучаць выключна радкі Максіма Багдановіча. Да 125-ай гадавІны з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры каля падножжа Вялікага тэатра оперы і балета, а дакладней, ля помніка Багдановічу, вырас літаратурны оўпэн-эйр. І гэта той самы выпадак, калі без перабольшанняў усе прысутныя добра арыентуюцца ў матэрыяле. Пазнаюць творы аўтара па першых радках – вучылі ў школе. І гэта як мінімум.

Нават сама постаць Багдановіча ў бронзе з букетам услаўленых паэтам васількоў робіць адсылку да хрэстаматыйнага твору “Слуцкія ткачыхі”. Яго таксама сёння дэкламавалі. Студэнты вышэйшых навучальных устаноў – нават няпрофільных, такіх, як БНТУ, будучыя філолагі з педагагічнага ўніверсітэта, выкладчыкі, грамадскія дзеячы. Літаратары і тыя, хто мае непасрэдные дачыненне да кніжнай спадчыны Багдановіча ў самых розных варыяцыях. Літаратурныя чытанні працягнуцца да вечара. Але сапраўднай кульмінацыяй сённяшніх мерапрыемстваў стане мітынг памяці Максіма Багдановіча. “Пакланіся Максіму” менавіта такую назву атрымала акцыя. Дарэчы, пачэснае месца сярод кветак і букетаў таксама зойме вянок ад Прэзідэнта Беларусі.