У Лідскага цэнтра рамёстваў дыплом лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта

13 Студзеня 2018

Узрост узораў і арнаментаў, якія тут захоўваюцца, - некалькі стагоддзяў, а ўнікальнае майстэрства панямонскага ткацтва адноўлена з бабулінымі падказкамі. Колькі кіламетраў нітак патрэбна, каб зрабіць сапраўдны панямонскі ручнік, даведаўся Дзмітрый Смірноў.

У музей, не адыходзячы ад камп'ютара. У Гродне створана інтэрактыўная карта з сотнямі музеяў і экспазіцый. Дарэчы, на яе нанесеныя не толькі дзяржаўныя музеі, але і знаходкі і экспанаты, што гадамі збіраліся для школьных выстаў, а таксама адзіныя ў сваім родзе музеі гродзенскіх прадпрыемстваў. Усяго - больш за 700 турыстычных пунктаў.

Сайт даступны на рускай і англійскай мовах, але неўзабаве распрацоўшчыкі дададуць беларускую. Таксама і саму карту будуць увесь час дапаўняць новымі аб’ектамі і калекцыямі. Такія анлайн-дапаможнікі будуць садзейнічаць і развіццю індывідуальнага турызму.


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя