У мастацкага музея з'явіліся талісманы - Мальберцік і Палітрачка

29 августа 2019
У Нацыянальнага мастацкага з'явіліся свае талісманы - Мальберцік і Палітрачка. Маскоты створаны для юных гасцей. Падчас мерапрыемстваў дзеці змогуць размаўляць з персанажамі аб карцінах і скульптурах у зразумелых тэрмінах і нават весці з імі перапіску. Афіцыйна прэзентуюць абодва талісманы на ўрачыстай лінейцы музея 31 жніўня. У гэты ж дзень Нацыянальны мастацкі стане першай установай у краіне, дзе пройдуць адкрытыя ўрокі для дзяцей.

Даведвацца пра калекцыі, гісторыі і будучыя выставы музея можна зараз не толькі з дапамогай сайта, але і ў Telegram-канале. Там жа каманда музея запусціла і стыкер-пак. У віртуальных наклейках  героі твораў мастацтва.