У Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці завяршылі работу па стварэнні габелена, прысвечанага 75-годдзю Вялікай Перамогі. Эскіз падрыхтаваў кандыдат мастацтвазнаўства і прафесар Акадэміі мастацтваў Яўген Шунейка. Ажыццяўляла ідэю яго сястра Алена разам са сваёй калегай і пераемніцай Юлія Барадзіной.
Юлія Барадзіна: "Гэта мая першая работа ў такой тэхніцы. Алена Феліксаўна для мяне не шукае лёгкіх шляхоў, таму яна такая і маштабная. Але ў цэлым мне спадабалася працаваць у гэтай тэхніцы аднабаковы перабор, таму што можна дзесьці дадаць і сваю фантазію".
Майстрыхі працавалі на ўнікальным ткацкім станку і ва ўнікальнай тэхніцы. Каб стварыць гэта палатно, ім спатрэбіўся 151 дзень і каля аднаго кіламетра нітак сотні адценняў.
Алена Шунейка: "Нават сам дырэктар нам прыносіла нітачкі, прыгожыя такія. Якраз тое, што нам трэба было знайсці. Мы ўсім удзячныя, што такія людзі зацікаўленыя, нераўнадушныя да справы. А яны таксама былі задаволены, што іхнія нітачкі. Яны гаварылі: вось тут наша нітачка падкладзена".
Памеры палатна - паўтара на два метры. На ім воіны-вызваліцелі, мірныя жыхары, жанчына з дзіцём на руках, а таксама беларускія гарады і арнамент.
Алена Шунейка: "Для нас, безумоўна, будзе вялікі сюпрыз, калі мы нарэшце здымем яго з кроснаў і пабачым, як ён выглядае. І твар жанчыны цікава паглядзець, як ён на фоне гэтага ўсяго глядзіцца. Задумвалі, што гэтая фігура на ўвесь габелен, як бы паўфігура жанчыны. Яна павінна на сябе затрымаць увагу, сканцэнтраваць увагу, і каб усе колеры былі ёй падпарадкаваныя, каб гэта быў галоўны цэнтральны вобраз, а ўсё астатняе каб толькі дапаўняла кампапзіцыю".
Называецца габелен "Гісторыі жывая ніць". Яго прэзентацыя адбудзецца ўжо заўтра, як і планавалі, напярэдадні Дня незалежнасці. У першыя дні ліпеня ўбачыць палатно можна будзе ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. А пасля яно пачне сваё падарожжа па розных гарадах Беларусі.
У Гродне завяршылі работу па стварэнні габелена, прысвечанага 75-годдзю Вялікай Перамогі
30 июня 2020













