Тысячы каментарыяў і сотні тысяч публікацый пра музычны форум Еўропы запаланілі Інтэрнэт

26 ноября 2018

Эмоцыі пасля "Еўрабачання" не сціхаюць і сёння. Тое, што не трапіла ў эфір, трапіла ў сацсеткі. Тысячы каментарыяў і сотні тысяч публікацый пра музычны форум Еўропы запаланілі Інтэрнэт. У рэжыме анлайн мільённая аўдыторыя дзеліцца сваімі фота, асабістымі меркаваннямі пра конкурс і каменціруе яго вынікі. Чым запомнілася шоу гледачам, экспертам і канкурсантам? Дайджэст уражанняў і водзываў аб дзіцячым "Еўрабачанні-2018" - у сюжэце Лідзіі Заблоцкай.

Яшчэ ўчора за гэтымі эмоцыямі сачыла ўся Еўропа і Аўстралія. Пра дзіцячае "Еўрабачанне" ў Мінску - больш за мільён публікацый. Кожная са словамі пра лепшае шоу за ўсю гісторыю форуму.

20 юных выканаўцаў збіралі "Мінск-Арэну". Увогуле за два дні еўравізійны сусвет наведалі дзясяткі тысяч гледачоў. Пад касмічнымі здымкамі - ацэнкі і каментарыі. "Адгрымелі з размахам і зрабілі самае яркае шоу краіны". Беларусь ужо перамагла, зрабіўшы фантастычнае шоу. "Мінск-Арэна" сапраўды запаліла.

 

"Выдатны гук, выдатнае святло і шыкоўная сцэна. Беларусь умее і робіць шоу сусветнага ўзроўню". Каментатары падагульнілі, што краіна гатовая прымаць дарослае "Еўрабачанне". Справа за малым - выйграць.

 

Уражаннямі пра шоу дзеляцца і замежныя госці.

"Маштабы мінскага свята дасягнулі ўзроўню майскага Лісабона".

Дзіцячае "Еўрабачанне" ў Мінску стала топавай навіной і ў нашых калег за мяжой.

Беларускія СМІ запэўнілі - вочы ўсіх краін-удзельніц будуць прыкаваныя да сталіцы Беларусі гэтым вечарам. А газеты будуць распавядаць пра неверагоднае шоу ў Мінску на першых палосах. Так і ёсць! "Мінск Арэна" - гэта сучасная пляцоўка сусветнага ўзроўню, у якой ёсць усё для правядзення выдатнага шоу.

Назірала за падзеямі і Аўстралія. Тэлеканал ABC Me, які вёў прамую трансляцыю дзіцячага "Еўрабачання", загадзя пазнаёміў сваіх тэлегледачоў з нашай краінай.

 Пільна сачылі за сваёй канкурсанткай Раксанай - ужо пераможніцай дзіцячага "Еўрабачання" - і ў Польшчы. У Мінску ўвесь еўратыдзень знаходзіліся журналісты канала TVP.

Самыя шчырыя посты - у канкурсантаў. Адразу пасля фіналу ў стужках - дзякуй усім прыхільнікам.

Джаэль з Аўстраліі, якая ўвайшла ў топ-3, прызналася: спраўдзілася яе мара: "Ніколі не думала, што дзяцей можа так моцна падтрымаць шматмільённая аўдыторыя. Мы імкнуліся да гэтага ўвесь год. Я не магу ў гэта паверыць! Гэта лепшы вопыт у жыцці".

 

Агульныя кадры на памяць. З Мінска. У 19 краін яны вернуцца не толькі з багажом вопыту і ўражанняў, але і з гімнам па жыцці - light up!