Творчы вечар Святланы Агарвал сабраў аматараў індыйскай музыкі

8 июня 2019

Па дарозе ў Балівуд. Творчы вечар Святланы Агарвал сабраў аматараў індыйскай музыкі ў Моладзевым тэатры эстрады. Рэпертуар выканаўцы, якая спявае на хіндзі, гэта не толькі кавер-версіі вядомых індыйскіх хітоў,  але і аўтарскія кампазіцыі. Іх актыўна раціруюць у эфіры абедзвюх краін. На сцэне спявачку падтрымалі калегі па музычным цэху - Надзея Мікуліч, Аляксандр Саладуха, Іскуі Абалян і іншыя.

Святлана Агарвал, спявачка:  "У мяне, першым чынам, стаіць задача зліцця дзвюх культур. Бо для творчасці ў прынцыпе няма ніякіх меж. Таму я нават адчуваю сябе  нейкім кур'ерам паміж дзвюма  краінамі - Індыяй і Беларуссю. Прыязджаючы  ў Індыю,  я выконваю песні на рускай, беларускай мове. Прыязджаючы  сюды,  я спяваю на хіндзі,  і мне гэта вельмі падабаецца".

Ужо восенню артыстка пачне працаваць  над новым сольным альбомам. У пласцінку ўвойдуць беларускамоўныя сінглы з індыйскімі матывамі.