Творчы вечар народнага артыста Беларусі Валерыя Іванова прайшоў на радзіме кампазітара

19 января 2018

Творчы вечар народнага артыста Беларусі Валерыя Іванова прайшоў на радзіме кампазітара ў Глуску. Вядомага на ўвесь свет земляка па добрай традыцыі сустракалі ў яго роднай альма-матар - СШ №2 - хлебам-соллю. На малую радзіму ён прыехаў не адзін - у кампаніі з народным артыстам Беларусі Анатолем Ярмоленкам і жонкай - 4-разовай алімпійскай чэмпіёнкай Аленай Бяловай. Сёлета аўтару шматлікіх папулярных на ўвесь Савецкі Саюз песень, у тым ліку напісаных для ансамбля "Сябры" - такіх, як "Гуляць дык гуляць", "Каханая", Валерыю Іванову споўнілася 70. Віншаваннем юбіляру стала песня з кінафільма "Ціхія троечнікі" пад назвай "Ты ды я, ды мы з табой", якую выканалі вучні школы.

У падарунак роднай школе, дзе прайшло дзяцінства Валерыя Іванова, кампазітар пакінуў фатаграфіі з асабістага архіва і дыскі з запісамі яго песень.