Сёння творчы вечар беларускага паэта Навума Гальпяровіча

21 марта 2013
Паэт, празаік, публіцыст, аўтар і вядучы папулярных радыёпраграм прапануе свой новы зборнік вершаў Сюжэт для вечнасці. На творчым вечары прагучаць вершы паэта ў выкананні Галіны Дзягілевай. А таксама песні на словы Навума Гальпяровіча.
Большую частку сваёй літаратурнай творчасці Навум Гальпяроввіч прысвяціў Полацку, дзе ён нарадзіўся і вырас.