Творчы пленэр аб'яднаў скульптараў у Мядзелі

1 августа 2018

Прыгажосць воднай стыхіі ў камені. Творчы пленэр аб'яднаў скульптараў у Мядзелі. Адметнасці азёрнага краю ў каменных вобразах адлюстроўваюць майстры з Мінска. Выкарыстоўваюць розныя вырашэнні – мінімум змяненняў прыродных матэрыялаў, а таксама графічныя элементы. Фігуры пасля пленэру застануцца ў гарадскім скверы Мядзела, а таксама на ўзбярэжжы Нарачы.

Такі творчы пленэр арганізуецца трэці год. Летась каменныя фігуры ўдзельнікаў ўпрыгожылі паркі Вілейкі.