Творчай нагодай да свята пажылых людзей стала фотавыстава "Рукі клопату. Лініі лёсу"

1 октября 2018

Галерэя жывой гісторыі. Сярод герояў экспазіцыі - пажылыя беларусы, людзі з інваліднасцю, іх сваякі, а таксама спецыялісты па доглядзе і валанцёры. Скрозь прызму рэпартажных здымкаў наведвальнікі выставы змаглі зразумець, як важна прымаць людзей з няпростым лёсам.

На працягу выставы кожны, хто жадаў, мог пагутарыць з героямі фотаздымкаў. Але сапраўдным сюрпрызам для наведвальнікаў стаў флэшмоб.

Сумесны танец падрыхтавалі розныя калектывы ўсіх тэрытарыяльных цэнтраў горада Мінска. Флэшмоб аб'яднаў людзей ва ўзросце ад 60 да 98 гадоў.