Творчыя работы юных мастакоў з 22 краін выставілі ў Мінску

19 февраля 2018

Свет у дзіцячых малюнках. Творчыя работы юных мастакоў з 22 краін выставілі ў Мінску. Сярод аўтараў - школьнікі Амана, Сірыі і нават Эквадора. Яны пераможцы міжнароднага конкурсу і на палатне адлюстравалі свае мары і тое, што іх акружае. Ідэі ўвасобілі ў жывапісе і графіцы. Усяго ж у творчым турніры прымалі ўдзел больш за 7 000 маленькіх мастакоў.

Пазнаёміцца з творчымі работамі можна ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі да вясны.