Турнэ аркестра Белтэлерадыёкампаніі з галасамі Вялікага. Оперныя вечары ўбачаць гледачы ў Віцебску і Гродне

28 февраля 2019

Галасы Вялікага тэатра загучаць у Віцебску і Гродне. Маргарыта Ляўчук і Юрый Гарадзецкі ў оперным турнэ па гарадах Беларусі. Гледачы знаёмыя з сапрана і тэнарам сусветнай сцэны дзякуючы расійскаму тэлешоу "Вялікая опера". Сёння адточваць партыі ім дапамагаюць легенды класічных падмосткаў - маэстра Пласіда Дамінга і Рыкарда Мудзі. У суправаджэнні Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі выступленні вакалістаў ужо прайшлі з аншлагамі ў Мінску, Брэсце і Баранавічах.

Арыі Моцарта, Беліні і Вердзі прагучаць 7 сакавіка ў Віцебскай філармоніі. Музычную эстафету прыме зала Драматычнага тэатра ў Гродне 14 сакавіка.