Тур Маргарыты Ляўчук па гарадах Беларусі пройдзе ў суправаджэнні аркестра Белтэлерадыёкампаніі

18 Кастрычніка 2018

Вялікая опера загучыць не толькі ў Вялікім. На сцэнах Мінска, Брэста і Баранавіч упершыню пройдуць сольныя канцэрты опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук. Салістка Вялікага тэатра стала вядомай шырокай публіцы пасля фіналу расійскага тэлешоу "Вялікая опера". Тур па гарадах Беларусі ў жывым выкананні. Сапрана прагучыць у суправаджэнні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Зараз у Доме радыё ідуць рэпетыцыі праграмы.

У 2019-ым оперную класіку прывязуць у Гродна, Віцебск і Магілёў. Першы канцэрт пройдзе 26 кастрычніка ў сценах Брэсцкага драмтэатра. Музычны марафон прыме Белдзяржфілармонія 29 кастрычніка, а 15 лістапада - канцэртная зала Баранавіцкага ўніверсітэта.


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя