Цырк запрашае ў таямнічы свет чараўніцтва

20 мая 2016

Неверагодныя фокусы і ілюзіі ў выкананні лаўрэата шматлікіх цыркавых конкурсаў Яўгена Навасёлава, шоу паветраных гімнастаў і эквілібрыстаў, арыгінальная дрэсура жывёл - новую праграму "Я працую чараўніком" падрыхтавалі беларускія і ўкраінскія артысты. Весяліць гледачоў будзе клоўнскі дуэт Гошы і Шурыка. Дарэчы, як і сучасныя цыркавыя паказы, гэтая праграма пабудавана ў выглядзе гісторыі з завязкай, кульмінацыяй і развязкай.

Новы паказ спадабаецца як дарослым, так і маленькім гледачам. Шоу "Я працую чараўніком" можна будзе наведаць да 28 ліпеня.