Цырк і тэатр на адной сцэне

20 марта 2014

Літаральна гадзіна застаецца да самага таямнічага шоу - Драліён! Гэта і імя галоўнага персанажа - напалову дракона і льва. Дарэчы, касцюм для яго самы цяжкі ў гардэробе. Ён важыць больш за 20 кілаграмаў, а таму апранаюць яго адразу два артысты. Сэнс цыркавога шоу філасафічны. Асноўная ідэя - гэта еднасць дзвюх розных культур: Усходу і Захаду. Дапаўняюць галоўную тэму музычнае афармленне і колеры ўбораў.


У 2-гадзіннай праграме - 11 акрабатычных нумароў. З сабой артысты прывезлі больш за 3 тысячы аксэсуараў, якія даставілі ў Мінск 20 велізарных грузавікоў. Нагадаю, у сталіцы шоу Драліён убачаць 6 разоў на працягу 3 дзён.