Цырымонію адкрыцця "Славянскага базару" ў 22:00 пакажа тэлеканал "Беларусь 1"

14 июля 2016

У Віцебск з'язджаюцца артысты з 44-х краін. Некалькі гадзін застаецца да цырымоніі адкрыцця юбілейнага "Славянскага базару".

Сёлета Міжнародны фестываль мастацтваў прымае рэкордную колькасць удзельнікаў - пяць з паловай тысяч.

Гэтай раніцай меламаны сустракалі зорны склад з Масквы. На досвітку ў культурную сталіцу Беларусі прыбылі - Руслан Аляхно, Глеб Мацвяйчук, Дзмітрый Губерніеў, Уладзімір Бярэзін.

Віцебск сустракае гасцей святочнай атмасферай - на вуліцах разгарнуліся кірмашы і выставы. І пры гэтым на сцэне Летняга амфітэатра ўжо прайшла серыя канцэртаў. А сёння, акрамя зорак першага эшалона, на сцэну узнімуцца і ўдзельнікі конкурсу маладых выканаўцаў. Цырымонію адкрыцця "Славянскага базару" ў 22:00 пакажа тэлеканал "Беларусь 1".