Цырымонія развітання з Ігарам Лучанком пройдзе заўтра з 11 да 14 гадзін у Доме афіцэраў

13 ноября 2018

Ён пайшоў, але засталася яго музыка. Не стала Ігара Лучанка.

Майстар, які здолеў стаць аднолькава блізкім і зразумелым розным пакаленням, пайшоў з жыцця на 81-м годзе. Спачуванні ў сувязі са смерцю народнага артыста СССР яго родным, блізкім і калегам накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Творчасць Ігара Лучанка стала візітнай карткай краіны. Кампазітар-акадэміст і аўтар рок-оперы напісаў больш як 300 твораў. Сярод іх такія народныя шлягеры, як "Алеся", "Полька беларуская", "Мой родны кут", "Майскі вальс".

Цырымонія развітання з Ігарам Лучанком пройдзе заўтра з 11 да 14 гадзін у сталічным Доме афіцэраў. Пахаваюць знакамітага кампазітара на Маскоўскіх могілках.