Сцежкамі Песняра па сталіцы

14 августа 2017

Сцежкамі Песняра па сталіцы - на аўтобусе і пешкам. У дзень памяці Якуба Коласа прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі сталі пасажырамі і пешаходамі.

Мінскіх адрасоў народнага паэта хапіла на двухгадзінную экскурсію. Нацыянальная акадэмія навук, дзе класік працаваў больш за 30 гадоў, плошча з 8-метровым Коласам у бронзе скульптара Азгура, дом у парку Горкага, дзе пісьменнік жыў да вайны, мінскі астрог - там адбываў зняволенне. Стартавалі ад Дома-музея ў Акадэмгарадку, дзе пісьменнік правёў апошнія гады да смерці - 13 жніўня 1956 года. У 13:20. У яго рабочым кабінеце гэты час застыў назаўжды.

Заключным пунктам экскурсіі па традыцыі сталі Ваенныя могілкі. Мітынг-рэквіем завяршыўся радкамі Песняра.