Трыенале беларускіх мастакоў назвала новыя імёны ў свеце сучаснага мастацтва

24 августа 2019

Рэспубліканскі конкурс, які ўпершыню праходзіў у Беларусі, раздаў узнагароды. Лаўрэатамі сталі адразу 11 аўтараў. Пераможцы форуму атрымалі па 60 базавых велічынь. Таксама бонусам для трыумфатараў стануць і льготы пры паступленні ў ВНУ мастацкага профілю. На працягу  дзесяці  дзён  работы беларускіх майстроў экспанаваліся ў выставачных залах Палаца мастацтваў. Лепшых у намінацыях "cкульптура", "жывапіс" і "графіка" выбірала калегія журы.

У Беларусі трыенале будзе праводзіцца раз на тры гады. У форуму з'явяцца новыя намінацыі, магчыма,  зменіцца і фармат правядзення мерапрыемства.