Тры прэм'еры рыхтуе Белдзяржфілармонія

7 Чэрвеня 2019

Пашыраецца і культурная афіша II Еўрапейскіх гульняў. Адразу тры прэм'еры рыхтуе Белдзяржфілармонія. Упершыню ў Беларусі правядуць Вялікі фартэпіянны марафон. 22 чэрвеня  лепшыя піяністы краіны будуць іграць 12 гадзін без перапынку. Тут і Рахманінаў у шэсць рук і "Папялушка" Пракоф’ева ў дуэце. У фае Белдзяржфілармоніі размесцяць таксама вольнае піяніна. Уваход бясплатны, але трэба загадзя запісацца  на сайце марафону. 23 чэрвеня прэзентуюць канцэрт-паэму "Месяцавае святло" з унікальным 3Д-эфектам. 

Культурную праграму сумесцяць з закрыццём 81-га канцэртнага сезона ў філармоніі.


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя