Тры дні нараджэння ў адным эфіры. "Беларусь 3" пачаў тэматычны паказ

1 мая 2020
Сёння сацыякультурны тэлеканал прысвяціў прайм-тайм адразу тром вядомым дзеячам айчыннага сцэнічнага мастацтва і кінематографа. Так, у 12:45 на трэцяй кнопцы інтэрв'ю з цыкла "Майстры і куміры" з народнай артысткай Беларусі Ядвігай Паплаўскай. Далей эфір працягне творчы вечар прымы сталічнага Музычнага тэатра Наталіі Гайды. А ў 21:05 тэлеканал павіншуе народнага артыста, рэжысёра і сцэнарыста Аляксандра Яфрэмава. У гэты час пачнецца паказ яго ваенна-прыгодніцкай стужкі "Снайпер. Зброя адплаты".