Трэці том кнігі "Салдаты Перамогі" рыхтуецца да выдання

2 апреля 2020
Гераічныя подзвігі землякоў памятаюць і беражліва захоўваюць у Дзяржынскім раёне. Зараз да выдання там рыхтуюць трэці том кнігі "Салдаты Перамогі". Гэты праект з'явіўся ў 2015 годзе. Матэрыял аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны збіралі бібліятэкары, журналісты, краязнаўцы, гісторыкі і проста мясцовыя жыхары. Яны запісвалі ўспаміны мужных байцоў і іх родных, шукалі звесткі ў архівах, вывучалі матэрыялы газет таго часу. І як вынік – каля трох соцень лесаў на старонках кнігі-помніка. Усе кнігі "Салдаты Перамогі" былі выдадзены за кошт сродкаў, якія сабралі на раённых суботніках і падчас правядзення патрыятычных акцый.