Традыцыю канцэртаў у хатніх умовах адраджаюць ў Мінску

1 апреля 2013
Замест сцэны - спальня, кухня і нават калідор. Традыцыю канцэртаў у хатніх умовах адраджаюць ў Мінску. Такія выступленні больш вядомыя як кватэрнік і былі распаўсюджаныя ў 80-я гады ва ўсім СССР. Інтэр'еры і музычны дух савецкага мінулага аднавіў Дом-музей I з'езда РСДРП.


З экзатычнага для сучасніка вечара перадае Іна Пілевіч.

 

Фанаграма тут не пройдзе. На гэтым канцэрце ў артыста не атрымаецца спець у запісе, схавацца за калегу-музыканта і, нарэшце, уцячы ў грымёрку. Хібы дакладна заўважаць слухачы, бо знаходзяцца літаральна перад носам выканаўцы. Хатнія выступленні - звычайная практыка ў 80-я. З песень на кватэры і пачыналі будучыя легенды рока Віктар Цой, Барыс Грабеншчыкоў, Юрый Шаўчук. Непрафесіяналы, афіцыйна не прызнаныя манапалістам Расканцэртам.

Калі тады весці неафіцыйную канцэртную дзейнасць было рызыкоўна, то тут усё легальна. Гітара не перашкаджае суседзям. Кватэрнік даюць у Доме-музеі І з'езда РСДРП. З такой нагоды выставачную залу абсталявалі ў характары мінулай эпохі. Радыёла, партрэт Высоцкага, пячатная машынка. Характэрныя атрыбуты для кватэры меламанаў 80-х гадоў. Сярод іх і папулярныя сёння джынсы. Раней як дэфіцытны тавар даставалі пры дапамозе фарцоўшчыкаў. Арыгінальныя аўтографы Гарыка Сукачова, лідараў груп Воплі Відаплясава цяпер як рарытэт. Музейшчыкі іх адшукалі ў калекцыянераў і выставілі пад шклом. Тут і вінілавыя дыскі, электра- і акустычныя гітары, аўдыёмагнітафоны. 

У двухтысячныя кватэрнікі перажываюць другую папулярнасць. І гэта прытым, што атрымаць гастрольку непраблематычна. Па-хатняму рэгулярна выступаюць цяпер папулярныя Найк Барзоў, група Уматурман. Кватэрнікі і ў Доме-музеі І з'езда РСДРП стануць рэпертуарнай палітыкай.