Традыцыйны абрад “Цягнуць Каляду на дуба” прайшоў сёння ў Бярэзінскім раёне

21 января 2020
Каларыт і аўтэнтычнасць. Традыцыйны абрад “Цягнуць Каляду на дуба” прайшоў сёння ў Бярэзінскім раёне ў вёсцы Новіны. Галоўным сімвалам свята па традыцыі стаў  жытнёвы сноп ці Каляда. Яго разам са зваранай у чыгунку куццёй правезлі праз усю вёску. Стары снапок скінулі з дуба і спалілі. А на дрэва зацягнулі новую Каляду. Мясцовыя жыхары лІчаць, што пасля такога абраду будзе добры ўраджай.  Абрад у вёсцы Новіны адрадзілі больш за 20 гадоў таму. Зараз ён унесены ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.