Традыцыйнае кітайскае свята вясны ў зімовым Мінску

24 января 2019

Гала-канцэрт з удзелам Кітайскага нацыянальнага опернага тэатра прайшоў у Белдзяржфілармоніі. Этнічная музыка народнасцяў Паднябеснай, сусветна вядомыя оперныя арыі, а таксама сумесныя выступленні з Акадэмічным ансамблем танца Беларусі. "Вясёлае свята вясны" - і на фотавыставе. У кадры - самыя яркія імгненні сустрэчы кітайскага Новага года: запуск чырвоных ліхтароў, танец драконаў, маляўнічыя феерверкі.

Кітайскае свята вясны ў Мінску працягваецца. Сёння "Культурны базар" зашуміць у Палацы дзяцей і моладзі, а заўтра - флэшмоб у кітайскім культурным цэнтры.