Традыцыі саломапляцення аднаўляюць у Салігорску

10 октября 2019
Раіса Раманеня  творчыя працы з гэтага матэрыялу стварае вось ужо 37 гадоў. Сваім вопытам і ведамі яна дзеліцца з дзецьмі раённага цэнтра творчасці. Акрамя гэтага, пра беларускую саломку майстар заяўляе і на міжнароднай арэне. Жанчына праводзіць  шмат  майстар-класаў за мяжой.

Аўтар свае працы дэманструе і на розных конкурсах і фестывалях,  сярод якіх  горад майстроў на "Славянскім базары" і  "Дажынках".