Мастацтва тэкстылю. Традыцыі і авангард - у тэкстылі Паўла Бондара

3 августа 2020
Векавыя традыцыі народнага тэкстылю. Першая персанальная выстава, прысвечаная памяці заснавальніка школы беларускага мастацкага тэкстылю Паўла Бондара, адкрылася ў сталічным Палацы мастацтва. Педагог і майстар-наватар вынаходзіў цалкам новыя аўтарскія прыёмы і тэхнікі. Апошнія гады жыцця  ён прысвяціў студэнтам кафедры тэкстылю і касцюма Акадэміі мастацтваў, дзе працаваў выкладчыкам. Павел Бондар пакінуў каштоўны тэарэтычны і метадычны матэрыял, сярод іх аўтарскія габелены-ручнікі. У галерэі Палаца мастацтва больш за семдзесят работ майстра, а гэта графіка, жывапіс, аўтарскія тэкстыльныя распрацоўкі. Экспазіцыю дапоўнілі і творы яго вучняў.