Традыцыі беларускага лялечнага майстэрства адраджаюць у Лагойскім раёне

4 мая 2020
Фальклорных персанажаў з тэкстылю стварае Ніна Савельева. У яе калекцыі не толькі міфалагічныя вобразы, але і розныя абярэгі, народныя і гульнявыя лялькі. У вырабах выкарыстоўваюцца натуральныя тканіны: шоўк, лён, бавоўна. Уся работа ажыццяўляецца выключна ўручную.

Ніна Савельева, рукадзельніца: "Гэтая лялька для здароўя або на здароўе. Яе робяць з волкага льну. Проста з волкага - не прадзенага. Яна робіцца шэранькая. Яе не ўпрыгожваюць і дораць. Прычым імкнуцца рабіць яе з першага ўраджаю льну з поля. Робіцца з вельмі добрымі думкамі. Гэта вось на здароўе".

Работы майстра можна ўбачыць не толькі на рэспубліканскіх конкурсах і выставах, але і за мяжой. У якасці сувеніраў тэкстыльныя тварэнні адправіліся ў Расію, Англію, Італію, Германію.