Урачыстыя мерапрыемствы да Дня беларускага пісьменства пачнуцца ўжо заўтра

27 августа 2019

У Дзень беларускага пісьменства  ў Слоніме адкрыюць помнік Льву Сапегу і правядуць гістарычны эксперыментальны квэст. Свята па традыцыі пройдзе ў першую нядзелю верасня. Але ўрачыстыя мерапрыемствы пачнуцца яшчэ напярэдадні. Ужо заўтра з Мінска ад Кафедральнага сабора стартуе навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да святынь" з Жыватворным  агнём. У суботу ў Слоніме адкрыецца кнігарня, пройдзе канферэнцыя "Слонімскія чытанні". Кульмінацыяй свята стане ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі.