Урачыстыя фанфары юбілейнага "Славянскага базару" прагучаць увечары ў Віцебску

15 июля 2021

Урачыстыя фанфары юбілейнага XXX "Славянскага базару" прагрымяць сёння. Хэдлайнерамі адкрыцця фестывалю стануць Мікалай Баскаў, Ларыса Доліна, Алена Ваенга, Тамара Гвердцытэлі, група Ottawan. І гэта толькі малая доля папулярных імёнаў артыстаў. Дарэчы, далучыцца да адкрыцця зможаце і вы: у 22:00 - старт трансляцыі на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Неафіцыйны старт форуму далі сёння апоўначы. Ля падножжа Летняга амфітэатра прайшла цырымонія ўзняцця флага. Атмасферу аднаго з самых доўгачаканых канцэртаў, якія прайшлі напярэдадні, зафіксавала наша здымачная група. 


Рэпартаж з Віцебска Лідзіі Заблоцкай (відэа).