Урачыстая цырымонія закрыцця "Лістапада" пройдзе ў кінатэатры "Масква"

9 ноября 2018

Лічаныя хвіліны застаюцца да вырашэння галоўнай інтрыгі юбілейнага "Лістапада". Урачыстая цырымонія закрыцця міжнароднага форуму па традыцыі пройдзе ў кінатэатры "Масква". Журы канчаткова сфарміруе шорт-ліст лепшых карцін форуму. У чаканні "лістападных" узнагарод і дыпломаў - больш за паўсотні вострасацыяльных конкурсных стужак з 36 краін.